Мерапрыемства СНДЛ “Ваколіца”

27 кастрычніка СНДЛ “Ваколіца” наведала Каранёўку (Гомельскі раён), дзе студэнты нарэшце пабачылі сапраўдны “паляўнічы домік” Паскевічаў. Былая сядзіба і рэшткі парку зараз маюць вельмі дбайнага гаспадара – Каранёўскую эксперыментальную лясную базу Інстытуту лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – таму выглядае прыстойна. Магчыма, сам Ф. І. Паскевіч быў бы задаволены, каб пабачыў. Нам не толькі дазволілі агледзець былую сядзібу звонку і ўнутры і прылягаючую тэрыторыю, але і паказалі ўласную гаспадарку: цяпліцы, дзе выводзяць рэдкія для нашага клімату і дарагія расліны. Пра ўласна сядзібу, яе гісторыю і асаблівасці краязнаўчых пошукаў-даследаванняў вельмі добра распавёў настаўнік Каранёўскай базавай школы, выпускнік гістарычнага факультэта ГДУ В. М. Ціпуноў.

Tags