Гутарка аб гістарычнай памяці
Загадчыца кафедры гісторыі Беларусі А. Р. Яшчанка 19 верасня 2024 г. брала ўдзел у радыёперадачы “Ключ разумення”, якую на Гомельскай ТРК больш за 20 гадоў вядзе выпускнік гістарычнага факультэта Аляксандр Ялопаў. Тэма размовы была прысвечана абмеркаванню гістарычнай памяці, этнаграфічнай характарыстыцы беларускага народа і перспектывам выхавання ў нашчадкаў павагі да гістарычнага мінулага. Перадача была падрыхтавана ў сувязі са святкаваннем у Беларусі Дня народнага адзінства.
Старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Наталля Корнікава