Прафарыентацыйная сустрэча

27 кастрычніка старшы выкладчык Цацарын В. У. і прадстаўнікі СНДЛ “Ваколіца” правялі прафарыентацыйную сустрэчу з выпускнікамі ДУА “Каранёўская базавая школа”. На ёй распавялі пра факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый, спецыяльнасці, па якіх на ім вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў, некаторыя традыцыі. Сваімі ўражаннямі падзяліліся і студэнты групы Г-11.