ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ!

Калектыў кафедры гісторыі Беларусі і студэнты прынялі ўдзел у святкаванні Дня народнага адзінства. У чытальнай зале вучэбнага корпусу  № 2 адбылася акцыя “Беларусь адзіная”. З прывітальнам словам выступілі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГДУ імя Ф. Скарыны Дз.А. Хадановіч і дэкан факультэта гісторыі і межкультурных камунікацый С.А. Чаропка. Сярод іншых дакладаў прагучала выступленне дацэнта кафедры гісторыі Беларусі М.І. Старавойтава, які раскрыў тэму “1939 – завяршэнне працэсаў кансалідацыі этнічнай тэрыторыі Беларусі”.