КВІЗ ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

10 верасня 2025 г.  ва ўніверсітэце ўпершыню адбыўся квіз «1939 год у лёсе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці», падрыхтаваны кафедрай гісторыі Беларусі. У ім бралі ўдзел студэнты з усіх факультэтаў. На ўрачыстым адкрыцці прагучалі словы прарэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах А. М. Куксо і дэкана факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С. А. Чаропка, якія акцэнтавалі ўвагу прысутных на значнасці  гістарычнай падзеі 17 верасня 1939 года для Беларусі. Конкурсная праграма прадугледжвала выкананне заданняў у трох турах.

Змест заданняў на першым этапе спаборніцтва быў арыентаваны на выяўленне агульных прадстаўленняў па айчыннай гісторыі, на другім патрабавалася прадэманстраваць свае веды ў галіне ваеннай тэхнікі і зброі тых далёкіх часоў, апошняя частка квіза паказала узровень падрыхтаванасці студэнцкай моладзі ў сферы культурных здабыткаў Беларусі, звязаных з лёсам беларускага народа напярэдадні і ў час уз’яднання ў адзінай дзяржаве.

11 каманд у складзе да 7 чалавек адказвалі на пытанні, фармуліроўкі многіх з іх суправаджаліся дакументальнымі фотаздымкамі, ілюстрацыйным радам баявой тэхнікі, партрэтамі вядомых ваенных і палітычных дзеячаў, выявамі знакавых для Заходняй Беларусі аб’ектаў культурнай спадчыны. У рэшце журы конкурса прыняла наступнае рашэнне.

Лідэрам конкурса была прызнана каманда факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый, ёй прысуджана 1 месца.

Таксама надзвычай добрыя веды прадэманстравала каманда геолага-геаграфічнага факультэта, якая разам з камандамі факультэта фізічнай культуры і факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій заняла пачэснае 2 месца.

3 месца падзялілі паміж сабой студэнты філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта матэматыкі і тэхналогій праграміравання. Гэтыя каманды атрымаюць дыпломы адпаведна 1, 2 і 3 ступені. Журы аб’яўляе падзяку камандам эканамічнага, юрыдычнага, біялагічнага факультэтаў і факультэта псіхалогіі і педагогікі. Сертыфікаты аб удзеле ў конкурсе будуць выдадзены кожнаму з 64 удзельнікаў. Вялікі дзякуй таксама ўсім намеснікам дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, якія садзейнічалі арганізацыі квіза.