Экскурсія ў музей

11 снежня 2021 г. студэнты группы МД-12 наведалі выставы «Тульскі самавар. Ад старажытнасці да сучаснасці» і «ГАЛАГРАФІЯ - 2021. Гомель», якія працуюць  у  Мастацкай галерэі Г. Х. Вашчанка. Выстава самавараў прэзентуе збор калекцыянера і вытворцы самавараў А. Сайкова, выхадца з Бабруйска, а зараз жыхара Тулы, які прысвяціў «самаварнай справе» многія  гады. Калекцыя  мастацкіх галаграм - унікальных дакладных аптычных выяў мастацкіх і культурных каштоўнасцяў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з Беларускай Праваслаўнай Царквой і музеямі Рэспублікі Беларусь, былі створаны галаграфічныя выявы праваслаўных святынь, такіх як «Дарункі Вешчуноў», «Крыж Еўфрасінні Полацкай»,  «Жыровіцкі абраз Божай Маці», «Тураўскі крыж», аптычныя копіі найкаштоўнейшых экспанатаў музеяў: «Пояс Вітаўта», «Слуцкі пояс», «Скарбы зямлі беларускай», калекцыі ордэнаў і медаляў, а таксама шэраг іншых цікавых экспанатаў. Будучыя музеолагі ў суправаджэнні дацэнта кафедры гісторыі Беларусі В.А. Міхедзькі не толькі пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі і гісторыка-культурным кантэкстам іх бытавання, але таксама  абмеркавалі магчымасці і праблемы выкарыстання сучасных тэхналогій у музейнай экспазіцыі.