Перамога СНДЛ "Ваколіца" ў інтэлектуальным спаборніцтве

У вераснi 2022 года ў рамках Бібліяночы Гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. І . Герцэна праводзіла восеньскі сезон інтэлектуальных спаборніцтваў “Код нацыі”. Тэмай абралі гісторыю Гомеля. Каманда, сфарміраваная на базе СНДЛ “Ваколіца”, якая дзейнiчае на кафедры гісторыі Беларусі, атрымала перамогу і будзе удзельнічаць у фінальнай гульні напярэдадні дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.