СНДЛ «Ваколіца» на выставах у Абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна

16 сакавіка прадстаўнікі СНДЛ «Ваколіца» разам з кіраўніком таварыства старшым выкладчыкам В.У. Цацарыным наведалі Абласную ўніверсальную бібліятэку імя У. І. Леніна, дзе адкрывалася выстава «Наша спадчына». Былі прадстаўлены мастацкія творы ў тэхніцы габеленаў і баціка, што адлюстроўваюць помнікі гісторыі і культуры з турыстычнага маршрута «Залатое кальцо Гомельшчыны». Студэнты атрымалі задавальнення не толькі ад мастацкай якасці і рэалістычнасці палотнаў, але і ад цікавай праграмы адкрыцця, творчасці таленавітых супрацоўнікаў бібліятэкі.

16 сакавіка прадстаўнікі СНДЛ «Ваколіца»  таксама наведалі Літаратурны музей пісьменнікаў Гомельшчыны аддзела краязнаўства, што знаходзіцца ў Абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І . Леніна, дзе паслухалі цікавую і змястоўную экскурсію, прысвечаную І. Шамякіну, І. Мележу, І. Навуменку і А. Макаёнку.