Наведванне рэстаўрацыйнай майстэрні Гомельскай епархіі

5  красавіка студэнты групы Г-11  разам з старшым выкладчыкам Цацарыным В. У. наведалі Гомельскую епархію. Яны прысутнічалі на паседжанніі па ўручэнню архіерэйскай прэміі  выкладчыкам і студэнтам факультэта гісторыі і  міжкультурных камуніікацый. Акрамя таго, наведалі рэстаўрацыйную майстэрню, дзе новае жыццё атрымліваюць старадаўнія іконы. І  для пачынаючых  гісторыкаў вельмі карысным момантам стала магчымасць, якую прадаставілі епархіяльныя калегі і  асабіста ўладыка Стэфан,  літаральна дакрануцца да  старажытных кніг і граматы XVII стагоддзя. Выказваем  шчырую падзяку епархіі за дапамогу  ў прафесійным станаўленні нашых студэнтаў.