Удзел у Рэспубліканскай маладзёжнай акцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства"

Вясной 2023 г. СНДЛ  "Ваколіца" прымае ўдзел у  Рэспубліканскай маладзёжнай акцыі "Маршрутамі памяці.  Маршрутамі адзінства". Яе праект, прысвечаны  Л. А. Шамяткову, быў ухвалены, і лабараторыю  запрасілі на  другі, прэзентацыйны, этап Акцыі. Мерапрыемства  адбывалася 12 красавіка ў анлайн-фармаце, дзякуючы чаму прапаноўваемыя  моладдзю экскурсійныя маршруты здолелі  ацаніць не толькі прадстаўнікі "Ваколіцы", але і іншыя студэнты груп МС-22 і Г-11. Праект СНДЛ  "Ваколіца" быў прадстаўлены ў па напрамку "Спадчына зямлі беларускай".